» Материалы за 06.07.2017
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | алфавиту
6-07-2017, 16:33

Монашеское собрание «Гомельское монашество в годы гонений», посвященное 100-летию со дня начала преследований в годы советской власти священнослужителей

6 июля, в день памяти священномученика Митрофана (Краснопольского), архиепископа Астраханского, первого Гомельского архипастыря (+1919), Преосвященный Стефан, епископ Гомельский и Жлобинский, возглавил Божественную литургию в храме Святителя Николая Чудотворца Свято-Никольского мужского монастыря г. Гомеля. Его Преосвященству сослужили: секретарь Гомельской епархии протоиерей Георгий Алампиев, наместник Никольской обители архимандрит Амвросий (Шевцов) с братией, приглашенное духовенство в монашеском сане.
За богослужением молились матушки-настоятельницы женских монашеских общин епархии с сестрами: игумения Вера (Афонькина) (Свято-Тихвинский женский монастырь), игумения Иоанна (Ярец) (Казимировский Свято-Успенский женский монастырь), монахиня Архелая (Новикова) (Свято-Иоанно-Кормянский женский монастырь).
6-07-2017, 16:28

Состоялась рабочая встреча епископа Гомельского и Жлобинского Стефана с председателем Речицкого райисполкома В.С. Панченко

5 июля 2017 года состоялась рабочая встреча Преосвященнейшего Стефана, епископа Гомельского и Жлобинского и благочинного Речицкого округа протоиерея Алексея Пешко с председателем Речицкого райисполкома В.С. Панченко.
В ходе беседы был поднят ряд актуальных вопросов, касающихся жизни и деятельности Речицкого благочиния Гомельской епархии.
6-07-2017, 11:29

БУДА-КОШЕЛЕВО. Дэлегацыя з Сібіры наведала Будакашалёўшчыну

З 1896 па 1909 год у Сібір адправіліся каля паўмільёна беларусаў, у тым ліку з Магілёўскай губерні – 200 тысяч, Віцебскай – 153, Мінскай – 95, Гродзенскай – 27. Але што падштурхнула нашых продкаў адправіцца за тры тысячы кіламетраў у невядомы паўночна- ўсходні рэгіён? Адмена прыгоннага права ў 1861 годзе не вырашыла глабальныя праблемы вольных сялян, і людзі адчувалі недахоп зямлі. Таму і чапляўся кожны за любую магчымасць знайсці лішні кавалак глебы для апрацоўкі. Па другі бок былі практычна бязлюдная Сібір і царскі ўрад, усур’ёз азадачаны высокай шчыльнасцю насельніцтва ў еўрапейскай частцы Расіі. Так у XIX стагоддзі па ўсёй краіне пачалі раз’язджаць прадстаўнікі зямельных камітэтаў, якія агітавалі людзей да перасялення. А ўмовы былі прывабныя: на новых месцах сяляне не абкладаліся падаткамі, акрамя таго, на ўладкаванне гаспадаркі і расходы на дарогу дзяржава вылучала грошы, але самым галоўным было тое, што людзі атрымлівалі столькі зямлі, колькі маглі апрацаваць. Для перасялення прапаноўвалася тры месцы. Таму у вёсках пачало стварацца грамадства «хадакоў» – людзей, якія адпраўляліся ў «разведку» на прапанаваныя тэрыторыі. З гісторыі сям’і Мельнікавых вядома, што іх продак Еўдакім Рыгоравіч быў у ліку трох «хадакоў» (двое астатніх – браты Крупнікавы), якія адправіліся ад вяскоўцаў Рагіні. Ім трэба было наведаць Сібір, Прыволжа і бераг Чорнага мора. Але выбралі яны паўночна-заходні рэгіён – Татарскі павет Табольскай губерні, які вабіў сваімі лясамі, рэкамі і колькасцю свабоднай зямлі, а галоўнае – месца было вельмі падобна на родныя мясціны. У 1897 годзе адбыўся першы арганізаваны пераход, тэрыторыю цяперашніх Бушаўкі, Рагіні, Антонаўкі і іншых паселішчаў Будакашалёўшчыны пакінулі каля 27 сямей. Сярод іх апынуліся Зубаравы, Суздалевы, Чарняковы, Паўлючэнкавы, Паўлючковы і іншыя. І вось на тэрыторыі сучаснага Вікулаўскага раёна Цюменскай вобласці (Расія) існуюць вёскі Ермакі, Асінаўка і Ялуўка, якія заснавалі нашы землякі. Так за беларусамі ў Сібіры і замацавалася назва «самаходы», што азначае прыйшлі па ўласнай волі і ўласным жаданні.
У сакавіку гэтага года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Самаходы», які расказаў гледачу аб заходняй Сібіры, дзе і па гэты дзень у вёсках жывуць беларусы. Потым у стваральнікаў карціны з’явілася сумесная ідэя – прывезці герояў фільма на зямлю, пакінутую іх продкамі. І пры сумеснай дапамозе згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Буда-Кашалёўскага райвыканкама, Рагінскага сельскага Савета, адміністрацыі і Цэнтра культуры і вольнага часу Вікулаўскага раёна праект пад назвай «Вяртанне» быў рэалізаваны.
Так, у чэрвені ў Рагінь прыбыла дэлегацыя з чатырнаццаці чалавек у складзе начальніка Адміністрацыі Ермакоўскага сельскага паселішча Святланы Ажгібесавай, народна-фальклорнага калектыву «Росияночка» і яго кіраўніка Надзеі Вычужанінай. Будакашалёўшчына сустрэла гасцей насычанай праграмай. Першы дзень уключаў наведванне музея славы Рагінскай сярэдняй школы, куды беларускія сібіракі перадалі ўнікальныя матэрыялы пра першых перасяленцаў з Ермакоўскага краязнаўчага музею і Рагінскі цэнтр народнай творчасці. У суботу землякі наведалі могілкі ў Рагіні і Бушaўцы з надзеяй знайсці пахавання сваіх родных, а дапамагла ім у гэтым старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна, якая суправаджала дэлегацыю ў астатнія дні. Затым гасцям правялі экскурсію па Бушаўскаму дзіцячаму садзе-сярэдняй школе, мясцовай ферме, карціннай галерэі імя Я.Я. Маісеенкі і Чабатовіцкаму цэнтру народнай творчасці. Увечары народны фальклорны ансамбль «Росияночка» зладзіў канцэрт «У песень – родная душа» ў райцэнтры. Чацвёртага чэрвеня дэлегацыя з Сібіры ўдзельнічала ў набажэнстве каля храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Рагіні і заклала зямлю, прывезеную з Ермакоў. Затым адбыўся Дзень вёскі, дзе абрады і творчыя нумары прадэманстравалі як мясцовыя калектывы «Крыніца» і «Верасок», так і госці. Скончыўся дзень пасля дэгустацыі самаробнага піва, рэцэпт падрыхтоўкі якога захавалі сібірскія самаходы. У панядзелак госці пакінулі наш раён і працягнулі свой шлях па Беларусі. У беларускую глубінку Алена Новікава прыехала, каб аддаць даніну памяці зямлі, якая адпусціла сваіх сыноў і дачок у 1897 годзе шукаць лепшай долі. У архівах Табольска і Цюмені яна знайшла імёны перасяленцаў, сярод якіх апынуліся яе прадзеды Харытон Рыгоравіч Мельнікаў і Ісаак Іванавіч Новікаў. – Мая бабуля , Ганна Харытонаўна, Беларусі не памятала, яе перавезлі ў Сібір, калі ёй было ўсяго два гады. Але яна вельмі сумавала па роднай зямлі і марыла пабываць там. І я абяцала, што прывязу на яе магілку ў Ермаках гэтую жменю зямлі. Менавіта з такой місіяй я прыехала на радзіму маіх продкаў, – гаворыць Алена Новікава. У Святланы Ажгібесавай гісторыя падобная: яе прадзеда прывезлі ў Сібір у трохгадовым узросце, але карані звязаны з Палашкінымі і Суздалевымі, якія жылі ў Бушаўцы. Як распавёў адзін з самых маладых нашчадкаў Мікалай Вараб’ёў, яго продкі працавалі ў Рагіні на млыне. Таму перш за ўсё пасля перасялення ў Сібір яны пабудавалі яго і там, каб забяспечваць мукой усіх астатніх самаходаў. Гэта сведчыць аб тым, што самабытнасць Беларусі ўраджэнцы перанеслі і захавалі ў паўночна-заходнім рэгіёне. – Уклад жыцця, які прывезлі нашы продкі ў Сібір, існуе да гэтага часу. Знаходжанне ў Рагіні яшчэ раз у гэтым мяне пераканала. Будынкі і асабістыя падворкі людзей, нават свята вёскі нагадваюць нашы родныя Ермакі, – кажа Мікалай. – Спадзяюся, з гэтага моманту я буду прыязджаць сюды часцей, сваякоў на Будакашалёўшчыне мы ўжо знайшлі і працягнем шукаць. Аб захаваных традыцыйных беларускіх абрадах паведала і Надзея Вычужаніна, якая працуе ў Ермакоўскім сельскім доме культуры. Аказалася, што нават абрад пераносу свечкі беларускіх сібіракоў шмат у чым падобны з нашым: яе таксама кожны год пераносяць з хаты ў хату, прычым усцілаючы шлях саломай. – У нашых Ермаках раней нават вуліцы насілі назвы Бушаўка і Рагінь, – адзначае кіраўнік ансамбля «Росияночка», – а бабулі і дзядулі ў Вікулаўскім раёне да гэтага часу гавораць з беларускім дыялектам, і словы «як», «чаго», «куды» ўсё яшчэ гучаць з іх вуснаў
Яшчэ адной рысай аднолькавасці Ермакоў і Рагіні з’яўляецца храм, які і там насіў назву Свяціцеля Мікалая. Да гэтага (у ХХ стагоддзі) абедзве святыні былі знішчаны. У Ермаках храм спасцігла трагедыя ў маі 1937 года. Менавіта тады ў вокны паляцелі камяні і пачаўся пагром. Разбуралі іканастас, абразы тапталі нагамі, скідвалі ў яр, спальвалі. Камусьці з прыхаджан атрымалася схаваць адзін з іх (таму свечку зараз і пераносяць кожны год), мяркуюць, што гэта былі перасяленцы з Бушаўкі. У 1956 годзе паўразбураны будынак былой Мікольскай царквы пераабсталявалі пад сельскі клуб, а сёння яго і зусім няма, ролю храма выконвае абсталяванае свабоднае памяшканне. Але кажуць, што месца, дзе стаяла царква, травой не зарастае. Па аповедах мясцовых жыхароў, у Рагіні таксама раней стаяла царква, і разбурана яна была ў 1929 годзе. Сёння на яе месцы будуецца новы храм. Знайшоўся чалавек, неабыякавы да гісторыі сваёй малой радзімы, і будуе царкву, якая атрымае імя Свяціцеля Мікалая. А лес на будаўніцтва святыні ён прывёз, дарэчы, з Сібіры. І калі гісторыя гэтых двух свяцілішчаў такая падобная, то існуе верагоднасць, што і ў Ермаках на месцы старога храма можа быць збудаваны новы, як у Рагіні. Ен паведамиў нам а сваих думках: "Тры дні я суправаджаў дэлегацыю з Сібіры, і з кожным днём госці станавіліся бліжэй: я перастаў здзіўляцца падабенству нашага побыту, дыялекту і інтарэсам, так як зразумеў: яны такія ж нашчадкі тых беларусаў, што любяць працу, самабытнасць і паважаюць свае карані. Я перастаў здзіўляцца колькасці сродкаў масавай інфармацыі і ліку тых людзей, якія пыталіся пра сваіх сваякоў у Сібіры (а такіх было шмат, паверце, нават у маёй сям’і знайшоўся падобны выпадак). І калі ўсё гэта разумееш і, звяртаючыся да госця, кажаш «зямляк», становіцца сумна, бо такія ж беларусы, як і мы з вамі, жывуць не ў цэнтры Еўропы, а сярод бязмежных лясоў Сібіры… Неверагодна адно, нават там, па-сапраўднаму ў дзікіх і няпростых умовах 120 гадоў назад яны не толькі выхавалі новае пакаленне, але і захавалі старыя традыцыі. А гэта ўжо нагода для радасці".
6-07-2017, 11:07

БУДА-КОШЕЛЕВО. Торжественное вручение дипломов выпускникам аграрно–технического колледжа

4 июля 2017 года благочинный церквей Буда-Кошелевского округа протоиерей Сергий Пешко принял участие в торжественном вручении дипломов выпускникам аграрно–технического колледжа г. Буда-Кошелево. В своем поздравительном слове священнослужитель пожелал выпускникам, чтобы те самоотверженно исполняли возложенные на них обязательства, были добросовестными работниками и во всех жизненных обстоятельствах оставались людьми.