DataLife Engine > Деятельность > «Свята на святкі»

«Свята на святкі»


10-01-2019, 18:16
Автор: den
Цуд у гэтыя святочныя дні павінен прыйсці да кожнага. Дабрачынных мерапрыемстваў падчас навагодніх і калядных святаў у епархіі праводзіцца па традыцыі вельмі шмат. У многіх з іх прымаюць удзел духавенства сумесна з уладай. На гэты раз з віншаваннямі і падарункамі ў бальніцы сястрынскага догляду ў вёсцы Агародня Добрушскага раёна пабываў Уладыка і дэпутаты абласнога Савета.
Пабыць у Добрушскім раёне і не наведаць святое месца – Іаана-Кармянскі жаночы манастыр у вёсцы Карма – нельга. Сюды заўсёды едуць паломнікі. Прычым не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Украіны, Расіі, Польшчы і іншых краін. Вернікі пакланяюцца і моляцца мошчам святога праведнага Іаана Кармянскага. Цудам, якія адбываліся з прыхаджанамі, ліку няма. Людзі вераць ў заступніцтва святога. Дэпутаты абласнога савета таксама вызначылі зыходным пунктам дабрачыннага візіту ў Добрушскі раён менавіта манастыр. Тут прайшоў малебен, які правёў Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
Ад Іаана-Кармянскага жаночага манастыра да бальніцы сястрынскага догляду ў вёсцы Агародня – усяго некалькі кіламетраў. Тут гасцей чакаюць 36 пацыентаў. Самаму старэйшаму – 94 гады. Самаму малодшаму – 47. 12 чалавек прыкаваныя да ложку. Даўжэй за ўсё тут жывё Надзежда Таранава – цэлых 14 гадоў. Кажа, што ўсё тут падабаецца – і персанал, і суседзі, і догляд.
Уладыка Сцяфан разам с дэпутатамі папрысутнічалі на канцэрце, які падрыхтаваў для гасцей творчы калектыў з Добруша. А потым прайшліся па палатах. Для кожнага пацыента знайшлі словы падтрымкі і ўручылі падарункі. У бальніцу сястрынскага догляду госці прывезлі не толькі салодкія пачастункі, але і вельмі неабходныя тут прадметы гігіены і бытавую хімію.
Дапамагаць такім людзям імкнуцца і дабрушане. Школьнікі, творчыя калектывы, свяшчэннаслужыцелі – частыя госці бальніцы сястрынскага догляду.

Вернуться назад