» » Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.

Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.


Бібліятэкi даўно перасталi быць тым месцам, дзе проста выдаюць кнігі. Cучасная бібліятэка - гэта інфармацыйны цэнтр, пляцоўка для правядзення розных мерапрыемстваў, акцый і праектаў. Бібліятэка - гэта не толькі новыя тэхналогіі, але і мноства таленавітых людзей, гатовых да інавацыйных здзяйсненняў. Таму невыпадкова, што форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» адбыўся ў аддзеле перыядычных выданняў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.
Удзельнікі мерапрыемства, якое было прысвечана розным аспектам валанцёрскай працы, падзяліліся вопытам, распавялі пра свае поспехі і праблемы: «Мы ведаем, што вакол нас шмат тых, хто мае патрэбу ва ўвазе, цяпле, дабрыні. Гэта веданне мы павінны перадаць іншым, навучыць кагосьці быць літасцівей, умець спачуваць, дарыць любоў».
Сярод удзельнікаў былi прадстаўнікі ГА «БРСМ», валанцёрскіх арганізацый г. Гомеля і Гомельскай вобласці, студэнцкіх актываў ВНУ г. Гомеля.
Прыняў удзел у форуме так сама i клірык храма Праабражэння Гасподняга г.Гомеля іерэй Вадзім Грыцкоў, якi павітаў прысутных на семінары і адзначыў, што міласэрнасць - гэта важная якасць чалавека. Але кожны чалавек павінен сам для сябе вырашыць, кiм ён зяўляетца ў адносінах да сваіх блізкіх. Бо часам падтрымка словам - гэта ужо вялікая, а часам і самая важная дапамога... Справы міласэрднасці трэба ствараць, нячакаючы ўзнагароды, згодна са сказаным у Евангеллі «правая рука не ведае, што робіць левая». І памятаць так сама, што вера без спраў мёртвая, але і справы без веры так сама мёртвыя. Святар пажадаў усім прысутным Божай дапамогі ў справах міласэрднасці: "Хочацца пажадаць усім нам, каб мы святкавалі дзень дабрыні і дзень шчасця не ў нейкі асаблівы дзень, а каб кожны дзень быў для нас днём дабрыні і днём шчасця».
Форум скончыўся правядзеннем майстар-класа для валанцёраў, які арганізавала і правяла Іна Паўлаўна Адарчанка, педагог-арганізатар «Гомельскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.
Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.
Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.
Форум «Ад Дня дабра да Дня шчасця» прайшоў 17 студзеня ў Гомельскай абласной бібліятэцы г. Гомеля.
Дата:18-02-2016, 23:05
Просмотров:536
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.