» » БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»

БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»


Вось і наступіла доўгачаканае жніво. У чацвер у полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі».
На мерапрыемства, якое адбылося за вёскай Залунеўе, прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Грыгарэнка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людміла Пракопенка, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Вамбрыкаў, генеральны дырэктар АТТ «Гомельхлебапрадукт» Генадзь Суздалеў і кіраўнікі гаспадарак. У полі іх ужо чакалі экіпажы збожжаўборачных камбайнаў.
– Сённяшні дзень з’яўляецца адпраўной кропкай пачатку ўборкі ўраджаю. У 2016-м мы сталі першымі ў вобласці па валавому намалоту збожжа. Спадзяюся, што і ў гэтым годзе мы не зменшым абароты, бо на палях паспеў даволі важкі ўраджай, і нам застаецца толькі сабраць яго, – адзначыў старшыня раёна.
Па шматвяковай традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, жанчыны ў нацыянальных касцюмах зжалі першыя снапы новага ўраджаю і падарылі іх высокім гасцям.
Са словамі малітвы да прысутных звярнуўся протаіерэй Ігар Сільчанка. Святары пажадалі зямлі быць шчодрай, а механізатарам старанна працаваць. І пасля таго, як усіх пачаставалі хлебам-соллю, камбайн пад кіраўніцтвам Аляксандра Грыгарэнкі першым выйшаў у поле. Вось так і распачалося доўгачаканае жніво.
Свята скончылася, і надышлі гарачыя будні. Аднак, можаце быць упэўненыя, аграрыі прыкладуць усе намаганні, каб сабраць ураджай своечасова і без страт.
БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»
БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»БУДА-КОШЕЛЕВО. У полі СУП «Андрэеўка» прайшлі «Зажынкі»
Дата:22-07-2017, 09:38
Просмотров:241
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.