» » ЖЛОБІН. Літаратурныя чытанні у бібліятэцы імя Н.К.Крупскай

ЖЛОБІН. Літаратурныя чытанні у бібліятэцы імя Н.К.Крупскай


Штогод 12 лютага ў дзень нараджэння беларускага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна г. Жлобіна Аляксандра Капусціна (1924–1996) у яго гонар у мясцовай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай праходзяць літаратурныя чытанні.
Кульмінацыяй гэтага мерапрыемства з’яўляецца ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна, якая была зацверджана ў канцы 1990-х гадоў тагачасным Жлобінскім гарвыканкомам і абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся вядомыя пісьменнікі – Анатоль Бутэвіч, Уладзімір Ліпскі, Васіль Ткачоў, Валянціна Кадзетава, Міхась Сліва (Кавалёў), краязнаўца Павел Кірычэнка, іншыя.
Сёлета ўшаноўвалі новага ўладальніка прэміі. Ім стаў супрацоўнік раённай газеты “Новы дзень”, краязнаўца, член Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі Мікалай Шуканаў.
Ад Жлобінскага благачыння лаўрэата павіншаваў настаяцель Жлобінскага прыхода ў гонар свяціцеля Васілія Вялікага іерэй Вячаслаў Рабіца.
Дата:13-02-2018, 11:47
Просмотров:137
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.