Гомельская епархия » Информация » У Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі наваселле

У Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі наваселле

  

7 лістапада 2020 года ў Жлобіне ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты новы будынак гісторыка-краязнаўчага музея, у якім знайшлося месца і для экспанатаў па гісторыі Праваслаўя.
Дзяржаўная ўстанова культуры "Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей" быў заснаваны ў у верасні 1987 г. у выніку рэарганізацыі грамадскага музея народнай славы, які стварылі па ініцыятыве жлобінскага краязнаўца, настаўніка гісторыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Фёдаравіча Талкачова. А 15 лютага 1992 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў – у дарэвалюцыйным драўляным будынку былога касцёла. Месца тут было мала. Таму дзейнічала толькі 6 экспазіцыйных залаў. А ў новым двухпавярховым будынку – ужо 16.
Матэрыялы па гісторыі Праваслаўя занялі амаль цэлы пакой з некалькімі шафамі. Сярод згаданых матэрыялаў – экспанаты царкоўнага побыту, перададзенага Жлобінскім благачыннем, краязнаўчыя матэрыялы жлобінскага краязнаўцы, сябра Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі Мікалая Шуканава.
У цырымоніі адкрыцця новага музея прынялі удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, старшыня Жлобінскага райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка, старшыня Жлобінскага райсавета дэпутатаў Уладзімір Сяргейка.
А 12 лістапада ў музеі ўшаноўвалі тых, хто будаваў гэты аб'ект і актыўна садзейнічаў папаўненню фондаў установы. Многія былі адзначаны падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Мікалай ШУКАНАЎ,
краязнаўца, г. Жлобін.
Фота аўтара і Мікалая СЕМЯНЦА.
Дата:13-11-2020, 12:39
Просмотров:199
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.