КАЛЕНДАРЬ ПУБЛИКАЦИЙ

Декабрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

ГОДОВОЙ АРХИВ

19.01.2022

Гомельская Епархия

Белорусской Православной Церкви

“Хрыстос нарадзіўся на вашам двары…”

24 декабря 2021 года в филиале Ветковского музея состоялось открытие выставки “Хрыстос нарадзіўся на вашам двары…”

В открытии выставки приняли участие иеромонах Аристарх (Дроздов) и протоиерей Александр Лопушанский.

Чарговая выстава Веткаўскага музея “Хрыстос нарадзіўся на вашам двары…” – сумесны мастацкі праэкт, ажыццёўлены разам з музеем Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Гомельскай епархіяй. Малая заля філіі музея, гэтым разам “прытуліла” некалькі мастацкіх помнікаў, аб’яднаных агульнай выяўленчай традыцыяй. Гэта чатыры іконы Ражаства Хрыстовага бабіцкай іканапіснай традыцыі – сапраўдныя шэдэўры народнага рэгіянальнага іканапісу.

Бабіцкі іканапіс насёння з’яўляецца, бадай, адзінай вядомай мастацкай традыцыяй сакральнага мастацтва рэгіёна Пасожжа. У вёсцы Бабычы Чачэрскага раёна дагэтуль памятаюць пра “багамазаў” Гераковых – адзіных на сённяшні час вядомых прадстаўнікоў мастацкай плыні, распаўсюджанай на тэрыторыі колішняга Рагачоўскага павета. Выяўленчыя прыёмы і мастацкія характарыстыкі помнікаў гэтае плыні, тэхналогія жывапісу і выкарыстанне складаных іканаграфічных прататыпаў ва ўсім выдаюць той высокі ўзровень, якога дасягнула традыцыя на мяжы ХІХ – ХХ ст.

Каб упэўніцца ў высокім ўзроўні іканапісу “бабічан” дастаткова пазнаёміцца толькі з помнікамі адной, але насычанай шматфігурнай іканаграфіі – Ражаства Хрыстовага. Здаецца, на выставе прадстаўленыя ўсяго чатыры іконы, але яны даюць мажлівасць сузіраць выбітны мастацкі почырк майстроў і прадстаўляюць розныя варыянты адной іконаграфіі.

Стрыжань выставы – ікона Ражаства Хрыстовага з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Яна, набытая Уладзімірам Ліцьвінавым напачатку 1990-х стала адкрыццём арыгінальнай традыцыі і дала даследчыку штуршок да яе вывучэння. Толькі нядаўна стала вядомым, што прататыпам гэтага абраза стаў медзеярыт (гравюра на медзі) нямецкага мастака Юліўса Шнорра фон Карлсфэльда. Выданне Бібліі 1850-х гадоў, аздобленае гравюрамі мастака вытрымала шмат перавыданняў, ў тым ліку і ў Расійскай імперыі. Аднак, загадкаю застаецца, што за прататыпы былі ўзятыя за ўзор для стварэння іншых ікон, прадстаўленых на нашае выставе.

Тое, што адрознівае народную ікону ад прафесійнай храмавай, дык гэта яе глыбокая ўкарэненасць у традыцыйнай культуры. Пра бабіцкую ікону гэта можна сказаць дакладна. І стваральнікі ікон ды іх заказчыкі жылі адным ладам. Таму абліччы святых ды іншых персанажаў народных абразоў пазбаўленыя схематычнасці ды ўмоўнасці кананічнага пісьма, набываюць індывідуальныя рысы і надзвычайную цеплыню, нават пяшчотнасць выканання лікаў.

Не лішнім будзе адзначыць, што большасць зафіксаваных намі ікон з’яўляюцца Свечамі – абшчыннымі абразамі, якія належалі вёскам, альбо часткам паселішчаў, вуліцам… Яны з’яўляліся абаронцамі мясцовасці і ў дзень свайго прысвячэння гэтыя святыні пераносіліся з хаты ў хату, ад гаспадара да гаспадара пры шырокім сходзе ўсяго “міра”. Вялікая частка Сьвеч нашага рэгіёна былі прысвечаныя Ражаству. Сярод іх самыя выбітныя прыклады – гэта бабіцкія іконы. Аднак, апроч пераноса ікон, насельніцтва нашага краю, канешне, калядавала. Моладзь з зоркаю хадзіла па хатах зычучы дабрабыта гаспадарам і Божага дабраслаўлення, пеючы святочныя хваласпевы: трапар свята, царкоўныя канты і калядкі, ў сваёй спеўнай традыцыі нітуючы царкоўна-кананічную паэзію з народнай. Так, як майстры бабіцкага мастацкага кола карысталіся аўтарытэтнымі выявамі для стварэння сапраўдных шэдэўраў народнага мастацтва.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

X

Спасибо!

Теперь редакторы в курсе.