Гомельская епархия » Информация » АНОНС. АРХЕАЛАГІЧНАЯ ВАЛАНЦЁРСКАЯ ГРУПА, 2020

АНОНС. АРХЕАЛАГІЧНАЯ ВАЛАНЦЁРСКАЯ ГРУПА, 2020

  

У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група. У 2020 г. група будзе дзейнічаць з 13 па 31 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці частку летніх канікул у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай справай.
Асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах і іншых праваслаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў (з 16 год), якія наведвалі нядзельныя школы пры царкоўных прыходах. Мэта – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Валанцёры працуюць на археалагічных раскопках, праводзяцца таксама лекцыі, літаратурныя сустрэчы і экскурсіі. Удзельнікамі школьнага ўзросту кіруюць дасведчаныя педагогі. Грашовыя ўзносы для ўдзелу не патрэбны.
Археалагічныя даследаванні вядуцца з 2011 г. па ініцыятыве Лаўрышаўскага манастыра (заснаваны ў XIII стагоддзі), з благаславення архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, а з 2016 г. – і з благаславення мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.  
Даведкі і запіс па эл. адрасе [email protected] альбо па тэл. (29) 647 74 30.
Больш падрабязныя звесткі можна прачытаць у інтэрнеце ў беларускай Вікіпедыі ў артыкуле «Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі».
На здымках (2019 г.): 1 – раскопкі фундамента Крыжаўздвіжанскай капліцы Лаўрышаўскага манастыра XVI ст., 2 – праца ў падземным збудаванні XVIII ст., 3 – у музеі Лаўрышаўскага манастыра.

Дата:4-02-2020, 09:30
Просмотров:416
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.