» » Археалагічная валанцёрская група, 2019

Археалагічная валанцёрская група, 2019

  

У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2019 г. група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 15 дзён у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай працай.
Асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах і іншых праваслаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў (ва ўзросце ад 15 год), якія наведвалі нядзельныя школы пры царкоўных прыходах. Мэта – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Валанцёры працуюць па 4 – 6 гадзін у дзень; у вольны час праводзяцца лекцыі, літаратурныя сустрэчы і экскурсіі. З удзельнікамі школьнага ўзросту працуюць дасведчаныя педагогі. Грашовыя ўзносы для ўдзелу ў экспедыцыі не патрэбны.
Археалагічныя даследаванні вядуцца з 2011 г. па ініцыятыве Лаўрышаўскага манастыра (заснаваны ў XIII стагоддзі), з благаславення архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Больш падрабязныя звесткі можна прачытаць у інтэрнеце на сайце беларускай Вікіпедыі ў артыкуле «Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі».
Даведкі і запіс па тэл. «Velcom» (29) 647 74 30, альбо па эл. адрасе: [email protected]
На здымках: 1 – ля помніка прп. Елісею Лаўрышаўскаму ў в. Лаўрышава; 2 – старадаўнія каменныя крыжы, якія выяўлены ў ходзе экспедыцыі 2018 г.; 3 – ў час паездкі ў Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр.
Дата:20-05-2019, 13:45
Просмотров:337
  
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.