Белорусской Православной Церкви

Белорусской Православной Церкви

Акцыя «Ад сэрца да сэрца» у Добрушскім благачынні

Штогод 15 лютага, у свята Стрэчаньня Гасподня, адзначаецца Дзень праваслаўнай моладзі. У Добрушскім благачынні па ӯжо шматгадовай традыцыі да гэтай даты прымеркавана гуманітарна-дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца». Пераймаючы вядомую Евангельскую падзею, калі адбылося свята сустрэчы старца Сімяона і Дзіцятка Хрыста, царкоўная моладзь арганізуе візіты да пажылых людзей, якім па стане здароўя не ўдаецца наведваць Набажэнствы ў храме.

Завітваючы да такіх гаспадароў, госці імкнуцца падбадзёрыць добрым словам, дораць царкоўныя свечкі, праваслаўную літаратуру, прадуктовыя наборы. Па неабходнасці дапамагаюць па гаспадарцы. З цягам часу абсягі акцыі пашыраліся, цяпер дапамога і ўвага даходзіць да кожнага, хто мае патрэбу ў спрыянні і спагадзе. Шматдзетныя, хворыя, адзінокія… Не засталіся па-за ўвагай таксама і супрацоўнікі царквы шаноўнага ўзросту.

Поделиться:
Facebook
VK
OK
Twitter
LinkedIn
Skype
Telegram
WhatsApp
Email
Print