Белорусской Православной Церкви

Белорусской Православной Церкви

Малітвенніца за народ беларускі

5 чэрвеня адзначаецца Дзень памяці святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай. З самага дзяцінства яна палюбіла запаветы Божыі, а ў дванаццацігадовым узросце цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і пайшла ў манастыр.

Перапісванне царкоўных кніг, адкрыццё школ і багадзельні, пабудова храмаў і заснаванне манастыроў, прымірэнне князёў полацкіх – шмат спраў зрабіла святая. А яшчэ была настаўніцаю у манаскім жыцці і многіх прывяла да Хрыста.

Прастол крыптавага храма Аляксандра-Неўскага сабора ў г.Рагачове асвячоны менавіта ў гонар святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Яе імя абрала сястрыцтва, заснаванае ў Рагачове яшчэ ў 2000 годзе, якое зараз узначальвае благачынны царквей Рагачоўскай акругі іерэй Аляксей Сяргееў.  

Дапамога хворым цэнтральнай рагачоўскай бальніцы падрыхтавацца да споведзі і прычашчэння, падбор для іх карысных праваслаўных кніг; падтрымка людзей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю – гэтым жывуць кожны дзень сёстры. І з кожным годам усё больш жыхароў Рагачоўшчыны давяраюць свае жыццёвыя цяжкасці жанчынам у белых фартушках і хустачках, да іх звяртаюцца за дапамогай і парадай. 

А яшчэ сёстры ўпрыгожваюць кветкамі тэрыторыі рагачоўскіх храмаў, здзіўляюць смачнай выпечкай прыхаджан, наведваюць Біблейска-багаслоўскія курсы і славяць Бога, які праславіў малітвенніцу за ўвесь наш  народ.

Поделиться:
Facebook
VK
OK
Twitter
LinkedIn
Skype
Telegram
WhatsApp
Email
Print